Паглядзеў учора мультфільм "Ладья отчаяния", зьняты Алегам Белавусавым ажно ў 1987 годзе. І застаўся ў мяне асадачак, як у той показцы...
Я разумею, што мультфільм — гэта аўтарскі твор, які робіцца паводле караткевіцкай аповесьці. Але ж зрабіць з раблезіянскай жыцьцярадаснай "Ладзьдзі роспачы" змрочна-рамантычны, паўбайранічны твор — для гэтага трэба мець спэцыфічны сьветагляд!
Азадачыла і яшчэ адна падмена. У караткевіцкай аповесьці Сьмерць гуляе з Вылівахам у шахматы — абсалютна лягічная гульня, спаборніцтва розумаў. Да таго ж, процістаяньне белага і чорнага, жыцьця і сьмерці, зьнятыя праціўнікам фігуры — як забраныя жыцьці... У белавусаўскім мультфільме Выліваха і Сьмерць кідаюць косьці. (Прычым, натуральна, у Сьмерці заўжды выпадаюць шасьцёркі.) Але ж косьці — гэта гульня выпадку! Тут няма месца лягічнай разважлівасьці караткевіцкай Сьмерці. На "махлярства" Сьмерці (вечныя "шасьцёркі") Выліваха ў мультфільме адказвае таксама махлярствам — падкідае пад косьці кветку, прынесеную зь зямлі. Махлярства, якое мог бы ўчыніць герой Караткевіча, але не Белавусава — у ррррамантычнага Вылівахі з мультфільма кветка мусіла трапіць на стол безь ягонага ўдзелу: выпала сама, вырвалі і кінулі ворагі...
Словам, мультфільм Белавусава паглядзеў, а пераглядаць яго наўрад ці стану. Караткевічаву ж аповесьць перачытваць хочацца амаль адразу пасьля дачытваньня апошняга радка.

Пракамэнтаваць