Вы праглядаеце журнал [info]arshanski

 
 
15 верасьня 2005 @ 20:08
Галерэя  
Учорашняя “Галерэя Б.” прысьвячалася жывому клясыку: прысутнічаў сам Сьцяпанавіч. У сэнсе, Алесь Разанаў.
З прапановы Разанава першае слова далі Юрасю Барысевічу, які толькі што вярнуўся з паэтычнага фэсту ў Славеніі. Выступ Барысевіча адбываўся пад лёзунгам “Я і мастацтва”: я зрабіў, я сказаў, я выступіў, мяне надрукавалі... Часам, праўда, узьнікалі пазасюжэтныя ўстаўкі (“У Славеніі вельмі паважаюць паэтаў”, “Разанава таксама ведаюць у Славеніі”). Але Юрась мужна зь імі справіўся: пры канцы прамовы пахваліў сябе і сказаў, што менавіта таму яму вельмі прыемна сядзець побач з Разанавым.
Сьцяпанавіч вершыў не чытаў — толькі адказваў на пытаньні. Пытаньняў было таксама ня дужа багата, хаця палова прысутных прыйшла акурат “на Разанава”: была маса народу, якога, відаць, наступным разам і ня ўбачу.
Найбольш цікавы момант узьнік пры сыходзе “жывога клясыка”. Разанаў (можа, не жадаючы станавіцца экспанатам... а можа, проста меў нейкія справы) пайшоў на выхад. За ім рванулі яшчэ чалавек пяць. Бабкоў адразу ж павярнуўся, паставіў сваё крэсла сьпінай да заўсёднікаў і загаварыў з навічкамі: “А вы хто?” Лявон Баршчэўскі, які хацеў нешта сказаць, пасьля трэцяй спробы падаць голас мэлянхалічна зазначыў: “Мяне няма”. І сьціх...
Вершаў было небагата. Больш спрачаліся пра прыроду паэтычнага і “стратэгіі паэзіі”: ці мусіць яна абавязкова быць эстраднай, каб прабіцца сёньня да чытача? Баршчэўскі прарокаваў, што зацікаўленасьць літаратурай наагул і паэзіяй у прыватнасьці ў нас хутка мінецца, як гэта адбылося ўжо на Дзікім Захадзе. Апошняй краінай, дзе яшчэ чытаюць кнігі, назваў Польшчу. Кісьліцына разважала наконт вычытанай у Батая думкі: паэтычнае — гэта сьмерць, перажытая прылюдна. За свае палымяна-інтэлектуальныя развагі атрымала “галерэйскую” ружу.
А на “нефармальную частку” з расьпіцьцём пЫва й іншых “замячацельных” напояў я не пайшоў, таму ня ведаю, што было там...
Цэтлікі:
 
 
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
Aксана Бязлепкіна: рука[info]euga on 15 верасьня 2005 19:38 (UTC)
ДЗЯКУЙ!

З задавальненнем прачытала. :) Напраўду дзякуй. :)
balachon[info]balachon on 15 верасьня 2005 20:28 (UTC)
нефармальныя часткі - заўжды на аматара.
arshanski[info]arshanski on 16 верасьня 2005 06:01 (UTC)
як правіла,
нефармальная частка "Г.Б." ня менш цікавая за фармальную: размовы пра літаратуру, творчасьць etc. не абмяжоўваюцца толькі "адбывалаўкай". проста "нефармальная" частка ёсьць натуральным працягам "фармальнай": тыя каму "торкнула", хто не дагаварыў, працягваюць размову. мне, на жаль, не было часу.
balachon[info]balachon on 18 верасьня 2005 21:01 (UTC)
оф-топ
Ці ня можаце падказаць якія-кольвек каардынаты Гэніка Лойкі? Тут у Гомелі ёсьць зацікаўленая асоба, якая хоча, каб наступная "Легенда зь пяску" адбылася менавіта ў нас. Буду вельмі ўдзячны.
arshanski[info]arshanski on 19 верасьня 2005 13:12 (UTC)
Re: оф-топ
ёсьць тэлефонны нумар. куды скінуць, каб не было ў адкрытым карыстаньні?
balachon[info]balachon on 19 верасьня 2005 19:12 (UTC)
Re: оф-топ
яшчэ раз дзякуй.
зьвязаўся я з тым маім просьбітам, кажу: "Вось ёсьць нумары", а ён мне: "А я ўжо сам знайшоў, бо на цябе не паспадзяваўся". Троху мяне прыгаломшыў, бо зьвярнуўся ён да мяне ўсяго толькі ў тую пятніцу...
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )