Канкрэтным пацанам (а найперш
balachonу) прысьвячаецца
Мы вырасьлі з табой на вулках цьмяных,
дзе ліхтары стаялі безь сьвятла, нах.
І як Чапаеў не хадзіў бяз шаблі,
так мы ня йшлі на вулку без нажа, мля.
Мы вечарамі рабавалі п’яных
і забіралі усё аж да кап’я, нах.
Ды кожны мент здаваўся нам канстэблем
і шэрлак-холмсам зь ведай каратэ, мля.
Нас не вучылі граць на фартэп’янах —
мы бачылі гармонік і баян, нах...
Таму ня стой, як шафа ці як мэбля,
гані манету і ня злуй мяне, мля.
19 камэнтароў | Пракамэнтаваць