Home

Рэклама

Наладка
 
 
19 лістапада 2005 @ 17:33
Учора спрабаваў прарвацца  
на "ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў Беларусі". Паўнавартасна прарвацца не ўдалося, таму Дынько сказаў рэпартажныя моманты не апісваць. Шкада будзе, калі пагубляецца. Пагатоў, радыё "Свабода" разам з "Хартыяй" пачалі нейкія свае інсынуацыі на гэты конт...
Мянтоў каля Белсаўпрафу, дзе адбываўся зьезд, было болей, чым звычайна. Натуральна, тусаваліся й "ціхары". У пераходзе мэтро нават дзяжурыў адзін амонавец. Але сказаць, што ўсё адбывалася пад аховай АМОНу, будзе перабольшаньнем.
На ўваходзе ў Белсаўпраф стаялі маладзенькія хлопчыкі (навучэнцы паліграфічнай вучэльні) - гадоў па 16-18. У мяне запатрабавалі запрашальнік. Давялося сувора запытацца, хто яны такія, чаму ня маюць бэджыкаў і гэ дэ. Забалбатаў я хлопцаў, прапусьцілі мяне. І не спыталіся нічога. Напэўна, спалохаліся майго начальніцкага тону, падумаў я:)))
А вось далей прарвацца мне не ўдалося. У наступных дзьвярах стаялі мардавароты з бэджыкам "аргкамітэт", якія запатрабавалі мой запрашальнік. Там ужо не дапамагло нават журналісцкае пасьведчаньне. Морда з уваходу пайшла папытаць каго-небудзь з аргкамітэту: ці можна пусьціць журналіста, якога няма ў папярэдніх акрэдытацыйных сьпісах? У сьпісах тых былі "Савецкая Б.", АТН, БелТА, "ЛіМ" і іншая трасца. Празь некалькі хвілінаў адсутнасьці морда вярнулася: "У аргкамітэце цяпер занятыя, падысьці ня могуць, але сказалі не пусакць нікога, каго няма ў сьпісе".
Давялося мне пайсьці з залі. І не пачуў я аркестра Міністэрства абароны, які стаяў на гаўбцы (што ён граў? Няўжо гімн?). І не паглядзеў шыкоўныя альбомныя выданьні, выстаўленыя ў холе (да мастацкай літаратуры тыя выданьні, што праўда, ня мелі някага дачыненьня, "але неістотна гэта").
Выйшаўшы на Кастрычніцкую плошчу, затэлефанаваў Алесю Пашкевічу: "Расчаруй мяне - скажы, што вы патрапілі ўнутар". Пашкевіч адказаў: "Мы ўнутры, але нас цяпер адсюль выганяюць". Пашеквіч з двума намесьнікамі - Барысом Пятровічам і Эдуардам Акуліным - прайшлі па сяброўскіх білетах Саюзу пісьменьнікаў. Ім нават паказалі, як патрапіць у гардэроб, выдалі праект Статуту... Але ў зале іх пабачыў Георгі Марчук (колішні дырэктар "Мастацкай літаратуры", які лічыў найлепшым і найпапулярнейшым пісьменьнікам Беларусі Георгія Марчука. Выдавецтва, якое сталася закладнікам гэтага меркаваньня, патрапіла ў велізарныя пазыкі...). Марчук на пару з Анатоолем Аўруціным і вывелі з залі кіраўніцтва легітымнага СП. Пятровіч яшчэ намагаўся даведацца ў мардаваротаў з бэджыкамі "аргкамітэт", што ж тыя пішуць - прозу, паэзію, драматургію. Наіўны! Яны пішуць хіба што справаздачы ў органы.
Стаім на прыступках Белсаўпрафу з кіраўнікамі СП, глядзём. Прайшлі холдынгавыя кіраўнікі, кіраўніцтва "Мастацкай літаратуры". Прайшла Тацяна Іванаўна Шамякіна. Гніламёдаў зрабіў вялікія вочы: "Як гэта вас не пусьцілі? Ня можа таго быць!" Ага, усе зрабілі выгляд, што паверылі ў яго шчырасьць...
Пастаялі, пагаманілі, разышліся. Увечары сустракаўся з Пашкевічам, рабіў гутарку для НН. Ну, але гэта ўжо не для LJ. Вось выйдзе, тады...
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэклама

Наладка