Паўтара месяца, якія прайшлі з часу майго папярэдняга адкрытага ліста, не прамінулі марна. За гэты час да мяне са словамі падтрымкі зьвярнуліся вельмі многія, у тым ліку й тыя, хто ня меў стасункаў з В.Булагкавым і асабіста не пацярпеў ад яго. Я пакідаю за імі права публічна выказаць сваё стаўленьне да гэтай асобы і ягоных учынкаў. Пагатоў, што некаторым зь іх сп. Булгакаў паспрабаваў нашкодзіць даступнымі яму сродкамі.
Памятаеце, як пра гэта пісаў Уладзімер Караткевіч у адным са сваіх вершаў?
Аб існаванні подласці й наветаў,
Падступных махінацый і інтрыг
Я ведаю, паверце мне у гэтым,
Зусім не са старонак даўніх кніг.
Мужчыны і жанчыны сонмам цэлым
Імкнуцца здрадзіць, край свой ашукаць.
Я проста ў гэтым не прымаю ўдзелу.
Няма мяча, дык чыстай будзь рука.
Апынуўшыся ў сітуацыі, апісанай маім славутым земляком, і ўсьведамляючы сваю адказнасьць перад беларушчынай і грамадзянскай супольнасьцю, я не жадаю прыцягваць да вырашэньня гэтае спрэчкі рэпрэсіўную машыну сёньняшняга дзяржаўнага апарату. Згадваючы творы Караткевіча, я ведаю, як нашыя продкі рабілі ў дачыненьні да прайдзісьветаў, махляроў і ашуканцаў. Таму і я выбіраю ў дачыненьні сп. Булгакава помсту пагардай.
З гэтага дня я ня буду супрацоўнічаць з В.Булгакавым наўпрост ці ўскосна, ніколі не падам яму рукі, не зьвярнуся да яго з просьбай, нават калі мне будзе пагражаць небясьпека і гэтая просьба будзе адзіным маім шанцам.
Я ніколі не згадаю гэтага чалавека ні ў асабістых гаворках, ані ў публічных выступах. Да тае пары, пакуль з ягонае ініцыятывы альбо паводле рашэння суда не будзе ўсталяваная справядлівасць, ён для мяне не існуе.
Хай мой прыклад будзе ўзорам для тых, хто супрацоўнічае з Булгакавым у якіх заўгодна праектах. Мала таго, што яны таксама могуць стаць ахвярамі ягонага махлярства, але маўклівая супраца з прайдзісьветам робіць іх саўдзельнікамі злачынства. Тое ж тычыцца грамадзкіх арганізацыяў, якія залучаюць Булгакава ў свае чальцы.
Выклікае зьдзіўленьне пазыцыя замежных спонсараў, якія выдаюць сп. Булгакаву не свае грошы, давераныя ім заходнімі падаткаплатнікамі — пэўна ў шчырым жаданьні пашырыць дэмакратыю і законнасьць у Беларусі. Яны ня могуць закрываць вочы і ня бачыць, што гэтыя фінансавыя сродкі ідуць на задавальненьне дробных амбіцыяў і пыхі сп. Булгакава і ўрэшце скіроўваюцца на падтрымку тых грамадзкіх заганаў, супраць якіх Булгакаў фармальна абвясьціў змаганьне.
Разам з тым, паколькі дзейнае беларускае права не прадугледжвае тэрміну даўнасьці для ўчыненага сп. Булгакавым (арт. 209 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусі), непазьбежнасьць судовага перасьледу заўсёды будзе вісець над ягонай галавой дамоклавым мечам. Верагоднасьць зьяўленьня перад судом застанецца для Булгакава актуальнай да тае пары, пакуль буду жыць я ці ён. Пры зьмене грамадзкіх умоваў і надыходзе дэмакратыі вяртаньне да аднаўленьня справядлівасьці ў гэтай справе будзе адной з маіх найпершых задачаў.
Зьміцер Дзядзенка
16.06.2007

Пракамэнтаваць