arshanski (arshanski) wrote,
arshanski
arshanski

Кніга сораму і адказнасці

Падручнік для беларускага журналіста
oaro
Сваім часам Дэйл Карнэгі напісаў кнігу "Як перастаць непакоіцца і пачаць жыць". Мы не Карнэгі — мы ведаем, што чалавек застаецца чалавекам, пакуль ён турбуецца, клапоціцца і непакоіцца. Прынамсі, у Беларусі гэта працуе менавіта так.

Калі б мяне папрасілі ахарактарызаваць кнігу Кацярыны Оаро "Сарочае радыё" ў двух словах, я б сказаў, што гэта кніга сораму і няёмкасьці. Менавіта гэтыя два словы найлепш характарызуюць галоўную гераіню: сорам і няёмкасьць — уласьцівасьці сумленнага чалавека. Сорам — ад таго, што ня можаш дапамагчы перамозе добрай справы. Няёмкасьць — ад таго, што вымушаны працаваць у падпольлі, пад псэўданімам і хаваць гэта ад большасьці навакольных.

Сумленным журналістам быць няпроста паўсюль, нават у Штатах (ведаем — дзякуй Галівуду!). У Беларусі быць сумленным журналістам складаней удвая — у гэтым пераконваецца гераіня аповесьці "Сарочае радыё" Таня Цыбулька.

Увогуле, гэты твор можна было б рэкамэндаваць для чытаньня абітурыентам журфаку — каб азнаёміліся з вялізнай колькасьцю будучых праблемаў. Вы хочаце пісаць на тэмы культуры, як і большасьць журналістаў-пачаткоўцаў? Не чакайце такой літасьці ад рэдактара Ўлада — яе ня будзе. Увесь асартымэнт, які вас чакае, — гэта пераважна сацыяльныя праблемы: барацьба ўладаў са спадарожнікавымі талеркамі, радыяцыйная плітка на галоўнай плошчы сталіцы. Бываюць і сустрэчы зь цікавымі, неардынарымі людзьмі, але зноў жа зусім не ў рамках культуры напрыклад, з хворай на рак Ірынай Казулінай.

З культурай журналістка перасякаецца толькі на судовай лаве — на працэсе, на якім артыст Павел Харланчук адстойвае сваё права на акторскую прафэсію. Ды яшчэ ў студэнцкай аўдыторыі, дзе выкладчык-перастрахоўшчык заніжае адзнаку за студэнкую працу толькі таму, што яна прысьвячаецца творам Васіля Быкава — пісьменьніка, непрыемнага для ўлады.

Аповесьць насычаная і, можа, нават перанасычаная беларускімі актуаліямі — падзеямі і пэрсанажамі. Зрэшты, мастацкасьці твору гэта ня шкодзіць: усе рэальныя асобы і падзеі паказаныя вачыма журналісткі Тані Цыбулькі. Паказаныя так, як рэпартажная журналістыка не малюе сваіх пэрсанажаў.

Аповесьць "Сарочае радыё" магла б стаць добрай асновай для вострасюжэтнага (сацяльнага!) кінабаевіка. Пры ўсім тым, што аўтарку больш цікавіць унутраны сьвет галоўнай гераіні, а не вонкавыя падзеі. Іначай перад намі ляжаў бы зборнік артыкулаў пра надзённае, а не мастацкая кніга.

Падабенства да "трылера" — гэта ня плюс і ня мінус аўтара. Проста ў іншай стылістыцы апісваць журналісцкую працу ў цяперашняй беларускай рэчаіснасьці складана.
Subscribe

  • (no subject)

    Калі нехта яшчэ не ведае ці не бачыў... ))))

  • БУДУЧЫНЯ НАМ НЕ СВЕЦІЦЬ )))

    У фрэнда ў фэйсбуку пабачыў фатаздымак з крамы: некалькі горак рыбных кансерваў — "Кілька савецкая" і "Бычкі савецкія". Бляшанкі ўпрыгожаныя надпісам…

  • (no subject)

    не было аніякага сэксу покуль Фройд не прыдумаў яго размнажаліся ж людзі дагэтуль вунь Якуба радзіў Ісаак

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments